BE RU EN

Кошты ў акупаваным Крыме растуць як на дражджах

  • 22.05.2014, 12:30

Кошты на прадукты на захопленым Расеяй паўвостраве растуць кожны дзень.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміла чытачка, жыхарка Севастопаля.

«Зайшла ўчора ў «Сильпо» на ЦУМе. Паглядзела на кошты. Праглынула сліну і сышла. Звычайны батон, які яшчэ тыдзень таму каштаваў 5 грыўняў, прадаюць ужо па 15. Індычае сцягно каштавала 53 грыўны, зараз 82.

Масла «Тульчинка» было 6-7 грыўняў, цяпер ляжыць па 11, вада мінеральная «Моршинская» 1,5 літра - 10 грыўняў, а каштавала каля 7», - распавяла яна.

Варта таксама адзначыць, што ў бліжэйшы час у Крыме ў 2,5 разы падаражэе алкаголь.

Апошнія навіны