BE RU EN

НЗ у менскім метро: кароткае замыканне на «Магілёўскай»

  • 22.05.2014, 12:09

Цягнікі на 2-й лініі менскага метрапалітэна не хадзілі каля 7 хвілін.

У тупіку станцыі метро "Магілёўская" сёння адбылося кароткае замыканне ў электрашчыце.

"Было паведамленне пра задымленне ў тупіку на станцыі метро Магілёўская. Ратавальнікі працуюць, перадаюць, што ўсё ў парадку і задымлення ўжо няма", - паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у чацвер у МНС.

Паводле інфармацыі работнікаў метрапалітэна, спыненне руху цягнікоў склала каля 7 хвілін, у цяперашні час метро аднавіла працу.

Апошнія навіны