BE RU EN

Дыверсанты атакавалі калону ваеннай тэхнікі пад Луганскам

  • 22.05.2014, 11:46

Яшчэ адзін бой паміж сепаратыстамі і ўкраінскімі вайскоўцамі адбыўся каля горада Рубежнае.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Украіны.

Адзін вайсковец загінуў і двое атрымалі раненні ў выніку абстрэлу тэрарыстамі калоны ваеннай тэхнікі, якая ажыццяўляла перадыслакацыю на тэрыторыі Луганскай вобласці. Тэрарысты звярнуліся да звыклай для іх тактыкі: адзін з мастоў на шляху вайскоўцаў быў заблакаваны грамадзянскімі правакатарамі, з-за спін якіх тэрарысты адкрылі агонь па ўкраінскіх вайскоўцах.

Кіраўніцтва Міністэрства абароны і Генеральнага штаба УС Украіны выказвае шчырыя словы спачуванні родным і блізкім загінулых ваеннаслужачых Узброеных Сіл Украіны.

Фота: AP

Апошнія навіны