BE RU EN

На заводзе «Лукойла» ў Комі прагрымеў выбух

  • 22.05.2014, 10:08

У 35 кіламетрах ад горада Усінск выбухнуў падпалены рэзервуар з нафтай на заводзе "Лукойл-Усінскнафтагаз".

Адзін з тых, хто тушыў пажар, пацярпеў. Больш за тое, агонь пасля выбуху перакінуўся на яшчэ тры нафтавыя рэзервуары, якія знаходзяцца побач.

Месца здарэння ачэплена, адзначае ІТАР-ТАСС. Буйны пажар у рэспубліцы Комі ўзнік увечары 21 траўня пры напаўненні рэзервуара нафтай. Ёмістасць цыстэрны - 5 тысяч кубаметраў.

На месца здарэння выехала следча-аператыўная група паліцыі пад кіраўніцтвам начальніка аддзела МУС Расеі па Усінску.

Апошнія навіны