BE RU EN

На вакзале ў Харкаве затрыманы расейскі снайпер

  • 21.05.2014, 21:42

Грамадзянін РФ ішоў ва ўсходнія рэгіёны для ўдзелу ў незаконных узброеных фармаваннях.

У Харкаве ўкраінскія памежнікі затрымалі грамадзяніна РФ, які раней быў снайперам падчас двух чачэнскіх кампаній, а цяпер накіроўваўся ва ўсходнія вобласці Украіны. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўнай памежнай службе Украіны.

«Сёння памежным нарадам затрыманы ў Харкаве на станцыі «Пасажырскай» грамадзянін Расейскай Федэрацыі, які ехаў ва ўсходнія вобласці Украіны з мэтай дэстабілізацыі сітуацыі і ўдзелу ў незаконных узброеных фармаваннях. 34-гадовы грамадзянін РФ не здолеў выразна патлумачыць мэту сваёй паездкі ва Украіну, а падчас дадатковага кантролю памежнікамі, было высветлена, што ён быў снайперам падчас першай і другой чачэнскіх кампаній і надоечы прайшоў інструктаж і інтэнсіўнае навучанне ў Растове-на-Доне», - распавялі ва ўстанове.

Апошнія навіны