BE RU EN

Пасажыр менскага таксі зладзіў скандал праз кошт праезду (Відэа)

  • 21.05.2014, 19:09

Малады чалавек паспрабаваў вырваць таксометр і зламаў сонцаахоўны казырок.

Каманду «цэнтр» сталічныя таксісты агучваюць даволі часта - не менш разу ў дзень. Са слоў дырэктара адной са службаў, у сярэднім сталічныя таксісты фіксуюць прыкладна 1-2 выпадкі нападу, пагрозы або неадэкватных паводзін пасажыраў па буднях, у пятніцу і суботу - часцей. Адзін з такіх інцыдэнтаў зафіксавала камера рэгістратара, усталяваная ў салоне аўтамабіля таксі, піша onliner.by.

Кіроўца падвёз пасажыраў ад вул. Бельскага да аднаго з дамоў па вул. Я. Маўра. Адлегласць невялікая - блізу двух кіламетраў. Кіроўца ўключыў таксометр. У пункце прызначэння ён паказаў значэнне ў 27 900 рублёў. Пасажыр працягнуў дваццатку і палічыў, што гэтага дастаткова, але ў кіроўцы было іншае меркаванне. У выніку сваркі малады чалавек паспрабаваў вырваць таксометр і зламаў сонцаахоўны казырок. Другі пасажыр спрабаваў угаварыць яго заплаціць, аднак гэта не падзейнічала - той працягваў сыпаць абразамі і адмаўляўся плаціць, нават калі заўважыў, што кіроўца дае каманду «цэнтр» калегам.

Апошнія навіны