BE RU EN

Дзярждума прыняла закон, які забараняе сцяг Расеі

  • 21.05.2014, 18:45

Дэпутаты Дзярждумы прынялі законапраект, які прыраўноўвае сімволіку арганізацый, што супрацоўнічалі ў гады Другой сусветнай вайны з фашыстамі, да нацысцкай.

Аўтарам ініцыятывы выступіў дэпутат ад фракцыі «Адзіная Расея» Сяргей Жалязняк.

Законапраект пашырае артыкул 20.3 КаАП, які забараняе прапаганду і публічнае дэманстраванне нацысцкай атрыбутыкі і сімволікі, а таксама сімволікі экстрэмісцкіх арганізацый. Гэты спіс, у выпадку прыняцця закона, будзе дапоўнены атрыбутыкай і сімволікай «арганізацый, якія супрацоўнічалі з фашысцкімі арганізацыямі і рухамі, а таксама з міжнароднымі альбо замежнымі арганізацыямі, якія адмаўлялі прысуд Міжнароднага ваеннага трыбунала (Нюрнбергскага трыбунала) альбо прысуды нацыянальных, ваенных або акупацыйных трыбуналаў, заснаваных на прысудзе Міжнароднага ваеннага трыбунала», піша ІТАР-ТАСС.

Прынамсі, блогеры звярнулі ўвагу на тое, што пад дзеянне новага закона можа патрапіць сучасны сцяг Расейскай Федэрацыі. У прыватнасці, пра гэта піша журналіст Андрэй Мальгін.

«Сімволікай УПА, якую Жалязняк і астатнія ідыёты з Дзярждумы збіраюцца прыраўняць да нацысцкай, быў «дзяржаўны Трызуб», менавіта такі, які цяпер з'яўляецца дзяржаўным гербам Украіны. Будуць забараняць украінскі герб? А вось цяперашні сцяг Расейскай Федэрацыі, наадварот, быў сімвалам РВА - арміі Уласава, якога Нюрнбергскі працэс як раз прызнаў вайсковым злачынцам. Калі прытрымлівацца літары закону, гэты флаг трэба забараніць», - піша ён.

Апошнія навіны