BE RU EN

Пад Бабруйскам трэці дзень гарыць палігон гумовых адкідаў

  • 21.05.2014, 18:22

Супрацоўнікі МНС прадаўжаюць дзяжурства на месцы пажару на палігоне гумовых адкідаў каля вёскі Бабіна пад Бабруйскам.

Пра гэта паведамляе Магілёўская абласная ўправа МНС.

Паведамленне аб узгаранні на палігоне паступіла ў Бабруйскі РАНС 19 траўня недзе а палове пятай вечара. Асноўны пажар на плошчы блізу 3 га быў лакалізаваны і патушаны раніцай 20 траўня. Дваццаць адзінак выратавальнай тэхнікі працавалі ўсю ноч, а затым цягам дня вялася паліванне вадой гумовых адкідаў, якія смыляць. Але дагэтуль засталіся невялікія месцы ўнутранага ўзгарання, і некалькі баявых адзінак прадаўжаюць дзяжурства. Глыбіня залягання старых аўтамабільных покрывак складае блізу 6 м, што выклікае пэўныя складанасці з тушэннем узгаранняў.

Папярэдняя прычына пажару - неасцярожнае абыходжанне з агнём. На месцы здарэння працуе спецыяльная камісія для расследаванны прычын пажару і падліку шкоды, прычыненай агнём.

Палігон знаходзіцца ў арэндзе ТАА "Экадрэў " (Менск). Яго плошча складае 8 га, ён не мае агароджы і адкрыты для свабоднага доступу фізічных асоб. Ратавальнікі плануюць дзяжурыць тут да 22 траўня.

Фота: bobruisk.ru

Апошнія навіны