BE RU EN

Расея перадала баевікам у Данбасе захопленыя ў Крыме АК

  • 21.05.2014, 15:18

Ідэнтыфікаваная зброя, знойдзеная ў захопленых у палон выведнікаў тэрарыстычных груп, якія дзейнічаюць у раёне Славянска.

Пра гэта піша ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» кіраўнік украінскага Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

У прыватнасці, нумар аўтамата Калашнікава, канфіскаванага ў тэрарыстаў, раней лічыўся ў камплекце ўзбраення батальёна марской пяхоты ВМС Украіны ў Феадосіі. Дадзеная зброя была захопленая расейскімі вайскоўцамі ў ходзе штурму ўкраінскага батальёна.

Такім чынам, у наяўнасці яшчэ адно пацверджанне забеспячэння Расеяй зброяй прарасейскіх тэрарыстаў, якія дзейнічаюць на Данбасе.

Апошнія навіны