BE RU EN

На ўкраінскім консульстве ў Гродна намалявалі свастыку

  • 21.05.2014, 13:06

Абразлівы малюнак з'явіўся ў ноч з аўторка на сераду, яго заўважыла раніцай прыбіральніца.

Для супрацоўнікаў консульства акт вандалізму стаў нечаканасцю, піша «Наша Нiва».

«Раней, калі ў Кіеве адбываліся вядомыя падзеі, людзі неслі да будынка кветкі і свечкі, - распавядае супрацоўніца консульства Вікторыя Рыжыкава. - Ніякіх пагроз, нічога падобнага ў наш бок раней не было».

Свастыку замалявалі ўжо ў першай палове дня, а ў найбліжэйшай будучыні супрацоўнікі консульства плануюць набыць відэарэгістратар.

На гэтым жа будынку, толькі з іншага боку, знаходзіцца памятная шыльда загінулым на працягу вайны гродзенскім яўрэям, якую некалькі гадоў таму неафашысты аблілі карычневай фарбай.

Апошнія навіны