BE RU EN

Чэмпіёна Беларусі кінулі ў турму на Акрэсціна

  • 21.05.2014, 12:41

Футбольны фанат, чэмпіён Беларусі па чатырох відах адзінаборстваў Яўген Манько быў затрыманы ў сябе дома.

Футбольны фанат Яўген Манько быў затрыманы 8 траўня ў сябе дома. Суд Савецкага раёна Менска асудзіў яго на 20 сутак адміністрацыйнага арышту, якія малады чалавек адбывае цяпер у турме на Акрэсціна.

Пра гэта 21 траўня ПЦ «Вясна» паведаміла маці 20-гадовага хлопца, які з'яўляецца чэмпіёнам Беларусі па чатырох відах адзінаборстваў.

Падрабязнасці адміністрацыйнай справы Яўгена Манько будуць высвятляцца ў бліжэйшы час.

Нагадаем, перад ЧС па хакеі ў Менску было затрымана каля 250 чалавек.

Апошнія навіны