BE RU EN

ФСБ затрымала ўкраінскіх журналістаў на мяжы Расеі

  • 21.05.2014, 11:44

Журналістаў даставілі ў Белгарад і дапытвалі на працягу сутак.

Здымачная група ўкраінскага тэлеканала, рыхтуючы сюжэт пра дзіркі ва ўкраінска-расейскай мяжы, трапіла ў рукі супрацоўнікаў ФСБ. Затрыманне адбылося на станцыі чыгункі, дзе праводзіўся мытны дагляд, паведамляе тэлеканал ICTV.

«Сказалі, што забіраюць нашы дакументы, вязуць нас у Белгарад, а там будуць праводзіць следчыя дзеянні», - распавёў журналіст Зміцер Падзенка.

Допыты працягваліся каля сутак. Як стала вядома, карэспандэнта і аператара расейскім памежнікам здалі іх украінскія калегі.

Журналісты паспелі зняць частку сюжэту. У ім распавядаецца пра тое, што мяжа паміж Украінай і Расеяй практычна не ахоўваецца і яе нескладана перасекчы як звычайным жыхарам, так і дыверсантам.

http://censor.net.ua/cnPlayer.swf?vf=210514_pri

Апошнія навіны