BE RU EN

Сямашка «прынцыпова гатовы» падпісаць дамову аб ЕАЭС

  • 21.05.2014, 11:41

Беларусь прынцыпова гатовая да падпісання дамовы аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза, заявіў першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка.

Дамову плануецца падпісаць на саміце МС 29 траўня ў Астане.

"Учора ва ўрадзе мы абмеркавалі гэты выніковы дакумент і заўвагі і прапановы былі знятыя. Мы знайшлі кампрамісныя фармулёўкі і рашэнні. Беларускі бок прынцыпова гатовы да падпісання дамовы", - сказаў Сямашка, якога цытуе БелТА.

Ён удакладніў, што праект дакумента прайшоў усе ўзгадненні і практычна гатовы да падпісання.

Разам з тым, Сямашка не праясніў лёс двухбаковых нязгодаў паміж РБ і РФ, якія планавалася ўрэгуляваць да падпісання дамовы аб ЕАЭС. У прыватнасці размова пра выключэнні і абмежаванні ў гандлі дзвюх краін.

Адным з такіх абмежаванняў з'яўляецца абавязацельства Беларусі пералічваць экспартныя пошліны на нафтапрадукты ў бюджэт РФ.

Нагадаем, падчас рабочага візіту ў Расею 9 траўня Лукашэнка пагадзіўся на ўсе ўмовы расейскага боку па пытаннях стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза.

Апошнія навіны