BE RU EN

Баевікі адкрылі агонь па вайсковай частцы пад Данецкам

  • 21.05.2014, 11:39

Невядомыя асобы абстралялі са стралковай зброі будынак штаба вайсковай часткі ў Арцёмаўску.

Абстрэл доўжыўся на працягу 3 хвілін у хаатычным парадку, тэрарысты знаходзіліся ў грамадзянскім аўто ВАЗ-2101 жоўтага колеру, паведамляе прэс-служба Мінабароны Украіны.

З пачаткам стральбы асабісты склад вайсковай часткі і падраздзяленні ўзмацнення пад кіраўніцтвам намесніка начальніка Галоўнага ўпраўлення ВСП УС Украіны неадкладна арганізавалі абарону вайсковай часткі. Улічваючы нязначны час правядзення абстрэлу, а таксама тое, што паблізу КПП вайсковай часткі знаходзілася грамадзянскае насельніцтва, і гулялі дзеці, агонь асабістым складам не вёўся.

Адзін з першых стрэлаў тэрарыстаў у будынак штаба трапіў у верхнюю частку акна пакоя дзяжурнага вайсковай часткі, у якой у той час знаходзілася памочнік дзяжурнага вайсковай часткі. Усяго пашкоджана больш за 5 вокнаў і сцены будынка. Іншая ваенная маёмасць значных пашкоджанняў не атрымала.

Пасля абстрэлу часткі тэрарысты схаваліся ў невядомым кірунку.

Праводзяцца аператыўна-следчыя дзеянні.

У выніку абстрэлу вайсковай часткі ніхто з грамадзянскага насельніцтва, вайскоўцаў і служачых УС Украіны не пацярпеў.

Фота: AP

Апошнія навіны