BE RU EN

Сербы будуюць 12-кіламетровую сцяну з-за паводкі

  • 21.05.2014, 11:14

У Бялградзе, сталіцы Сербіі добраахвотнікі кругласутачна будуюць 12-кіламетровую сцяну з мяшкоў з пяском, каб абараніцца ад паводкі.

Пра гэта паведамляе "Радыё Свабода".

Адзначаецца, што пік паводкі чакаюць у канцы тыдня. Пры гэтым, мэр Белграда Сініша Малі выказаў упэўненасць, што сталіца Сербіі "гатовая" да паводкі.

Эксперты прагназуюць, што ўзровень вады ў Дунаі будзе расці, але ахоўныя збудаванні Белграда будуць дастатковымі для прадухілення катастрофы.

Афіцыйныя асобы ў Босніі і Сербіі папярэджваюць пра магчымасць эпідэмій у выніку паводкі.

Паведамляецца, што паводка ўжо забрала на Балканах 49 жыццяў.

Нагадаем, што з-за паводкі ў Сербіі эвакуявалі больш за 25 тыс. людзей.

EPA
EPA
EPA
EPA

Апошнія навіны