BE RU EN

Антон Пуціла скасаваў кантракт з «Волгай»

  • 21.05.2014, 11:01

Беларускі паўабаронца пакінуў клуб з-за нізкага рангу.

Беларускі паўабаронца Антон Пуціла ў размове з журналістам "Прессбола" Юрыем Доўнарам паведаміў пра тое, што скасаваў кантракт з "Волгай", якая па выніках сезону вылецела з расейскага першага дывізіёна.

"У маім кантракце значыўся пункт, які дазваляў скасаваць кантракт датэрмінова ў выпадку паніжэння клуба ў рангу, што і было зроблена. Так што цяпер я фактычна беспрацоўны", - заявіў ён.

У 2013 годзе Пуціла быў лепшым гульцом "Волгі" некалькі месяцаў запар.

Апошнія навіны