BE RU EN

Мікрааўтобус з украінцамі перакуліўся ў Магілёўскай вобласці

  • 21.05.2014, 10:22

Дзевяць украінцаў сур'ёзна пацярпелі ў ДТЗ у Горацкім раёне на аўтадарозе Крычаў - Орша - Лепель.

33-гадовы жыхар Львоўскай вобласці ехаў за рулём аўтамабіля Volkswagen Transporter з Расеі дадому, разам з ім знаходзіліся 8 пасажыраў. Паводле папярэдняй інфармацыі, каля 3 ночы паблізу вёскі Сенькава кіроўца не справіўся з кіраваннем, мікрааўтобус з'ехаў у кювет і перакуліўся, піша onliner.by.

З рознымі траўмамі пацярпелыя шпіталізаваныя, чацвёра знаходзяцца ў цяжкім стане. Як паведамілі ва Упраўленні дзяржкамітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці, цяпер праводзіцца аўтатэхнічная экспертыза на прадмет устанаўлення тэхстану аўтамабіля. Па папярэдніх дадзеных, кіроўца быў цвярозы.

Фото: mogilevnews.by

Апошнія навіны