BE RU EN

У Менску памёр фінскі заўзятар

  • 21.05.2014, 10:03

Упраўленне Следчага камітэта па Менску ўстанаўлівае абставіны смерці фінскага заўзятара ў Менску.

Пра гэта паведамілі БелаПАН у Следчым камітэце Беларусі.

Труп мужчыны 1961 года нараджэння без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці і цялесных пашкоджанняў быў знойдзены ў кватэры дома на праспекце Незалежнасці ў Менску. Яе ён здымаў на час ЧС-2014.

Першапачатковыя праверачныя мерапрыемствы сведчаць пра тое, што смерць заўзятара была негвалтоўнай, сказалі ў СК.

Гэта ўжо другі выпадак смерці ў Беларусі падчас чэмпіянату свету па хакеі замежнага заўзятара. Нагадаем, у ноч з 11 на 12 траўня ў гатэлі ў пасёлку Ратамка памёр заўзятар з Латвіі. Ён таксама 1961 года нараджэння.

Апошнія навіны