BE RU EN

Мільён жыхароў Данбаса пратэставалі супраць акупацыі

  • 21.05.2014, 7:49

Больш мільёна жыхароў Данецкай вобласці падтрымалі акцыю супраць дэстабілізацыі сітуацыі ў рэгіёне.

Пра гэта паведамляе прэс-служба кампаніі СКМ, якая належыць аднаму з ініцыятараў пратэстаў алігарху Рынату Ахметаву.

"Сярод іх каля 200 тысяч супрацоўнікаў металургічных, энергетычных і іншых прадпрыемстваў Групы СКМ, футбольнага клуба "Шахцёр", дабрачыннага фонду Рыната Ахметава "Развіццё Украіны" і прадпрыемстваў-партнёраў Групы. "Голас Данбаса" падтрымалі шахцёры, машынабудаўнікі, лекары, работнікі камунальных прадпрыемстваў з найбуйнейшых гарадоў рэгіёну", - гаворыцца ў паведамленні.

Роўна а 12 гадзін на дзесятках буйнейшых прадпрыемстваў гарадоў Данецкай вобласці пачуліся гудкі на падтрыманне міру і супраць дэстабілізацыі ў рэгіёне. Гучалі гудкі металургічных заводаў, шахтаў, цеплаэлектрастанцый. Марскія гандлёвыя суда на рэйдзе марыупальскага порта сваімі гудкамі таксама падтрымалі акцыю. Адначасова з гэтым на цэнтральных вуліцах Данецка і іншых гарадоў вобласці адбыўся маштабны аўтапрабег, у якім удзельнічалі сотні аўтамабіляў.

Удзельнікі акцыі заклікалі ўсіх палітычных апанентаў перанесці свае нязгоды з вуліц за круглыя сталы і прыйсці да згоды дзеля міру на Данбасе і будучыні Украіны.

Раней прэзідэнт кампаніі СКМ Рынат Ахметаў назваў дзеянні тэрарыстаў так званай ДНР генацыдам Данбаса і заклікаў супрацоўнікаў усіх прадпрыемстваў рэгіёну штодня а 12:00 выходзіць на забастоўку супраць яе. А кіраўнік Данецкай АДА Сяргей Тарута заявіў, што акцыя "Голас Данбаса" будзе доўжыцца да поўнага вызвалення ад усіх узброеных сепаратыстаў.

Апошнія навіны