BE RU EN

Сэпаратысты заблакаваныя ў гандлёвым цэнтры Адэсы

  • 2.05.2014, 22:06

У будынку гандлёвага цэнтра «Афіна», што на Грэцкай плошчы, заблакаваная частка прарасейскіх актывістаў.

Як распавялі мясцовым парталу dumskaya.net пратэстоўцы, у ГЦ застаюцца стралкі, якія працавалі на даху, а таксама іншыя актывісты. Штурмаваць або выбіваць іх адтуль гвалтам «майданаўцы» не ладзяцца - там занадта шмат памяшканняў, зручных для абароны. Яны проста заблакавалі ўсе сходы. Зрэшты, ваеўнікі і самі не гараць жаданнем пакідаць будынак.

«Прыхільнікі Антымайдана забарыкадаваліся ў гандлёвым цэнтры «Афіна». Частка правапарушальнікаў ужо затрыманая, іх даставілі ў міліцыю. Праваахоўнікі вядуць перамовы з астатнімі, каб тыя пакінулі памяшканні», - адзначылі ў прэс-службе абласной УУС.

На гэты момант затрыманыя 26 чалавек. Сярод іх ёсць замежныя спецыялісты ў дыверсійнай дзейнасці.

Сёння ўсю другую палову дня ў цэнтры горада ішлі баі. Прарасейскія экстрэмісты напалі на марш «За адзінства Украіны», які арганізавалі актывісты Майдана, мясцовай самаабароны, харкаўскія і адэскія футбольныя фанаты. Амаль адразу пасля таго, як шэсце рушыла ў кірунку вуліцы Дэрыбасаўскай, пачуліся выбухі ад разрыву святлогукавых гранат, у бок актывістаў паляцелі дымавыя шашкі. Увечары прыхільнікі адзінай Украіны падпалілі лагер сэпаратыстаў на Куліковым полі. Загарэўся таксама Дом прафзвязаў, дзе тыя схаваліся.

Паведамляецца аб дзясятках загінулых.

Апошнія навіны