BE RU EN

Расія склікала Раду бяспекі ААН, якая яе асудзіла

  • 2.05.2014, 21:23

Міністр замежных спраў Андрэй Дзешчыца здзіўляецца навошта Масква сёння склікала пасяджэнне Рады бяспекі ААН.

Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў «Твітэры».

«Працягваецца пасяджэнне Рады бяспекі ААН, якая была скліканая Расейскай федэрацыяй, - адзначыў кіраўнік украінскага Міністэрства замежных спраў. - На ёй ідзе асуджэнне дзеянняў Расеі і невыкананне ёю Жэнеўскіх пагадненняў. Якая яшчэ краіна склікае Раду бяспекі ААН, каб быць самай жа ім асуджанай?»

Экстраннае пасяджэнне Рады бяспекі ААН, скліканае на патрабаванне Расеі ў сувязі з сітуацыяй на паўднёвым усходзе Украіны, прайшло ў Нью-Ёрку сёння. Яно завяршылася некалькі хвілін таму.

Апошнія навіны