BE RU EN

На гарраду Алчэўска вярнулі сцяг Украіны

  • 2.05.2014, 18:49

Украінскія патрыёты дамагліся вяртання дзяржаўнага сцяга на будынак гарадской рады.

Пра гэта паведамляе "5 канал".

Паводле паведамлення, узняла яго група мясцовых украінскіх патрыётаў пасля перамоў з прыхільнікамі Луганскай народнай рэспублікі. Яны дамовіліся з сэпаратыстамі, што над мэрыяй будзе вісець толькі сцяг Украіне і места.

Нагадаем, што раніцай 2 траўня ўкраінскія сілавікі і вайскоўцы пачалі поўнамаштабны наступ на пазіцыі сэпаратыстаў у Славянску. На гэты момант украінскія сілы атачылі горад і кантралююць частку кварталаў. Са слоў міністра МУС Арсена Авакава, дзейныя ў межах места сэпаратысты далей хаваюцца за спінамі мясцовых жыхароў. У той жа час, паводле звестак СБУ, супраць антытэрарыстычных сіл працуюць прафесійныя вайскоўцы, якія маюць спецыяльную падрыхтоўку.

Апошнія навіны