Міліцыя пацвердзіла загубу актывіста ў Адэсе
- 2.05.2014, 18:07
Адэская міліцыя паведамляе аб адным загінулым у выніку сутыкненняў у Адэсе ў пятніцу.
"Устаноўлена, што ў выніку сутыкненняў адзін чалавек атрымаў агнястрэльную рану ў правае лёгкае. Пацярпеламу выклікалі хуткую медыцынскую дапамогу, да прыезду якой ён памёр", - паведамляе прэс-служба адэскай міліцыі ў пятніцу.
Раней Адэскія СМІ паведамілі, што загінулы быў прыхільнікам адзінства Украіны.
Нагадаем, сёння днём прарасейскія баевікі атакавалі дэманстрацыю, арганізаваную мясцовым еўрамайданаўцам. Як мінімум, дзесяць чалавек атрымалі сур'ёзныя раны. Адзін з удзельнікаў дэманстрацыі за адзінства Украіны загінуў праз стрэл у галаву. На выгляд яму ля 20 гадоў.
Паводле інфармацыі мясцовых СМІ, прынамсі выдання 048, у прыхільнікаў Расеі бачылі не толькі траўматычную, але і агнястрэльную зброю, у тым ліку аўтаматы.