BE RU EN

Абаненты скардзяцца на «тэхнічныя праблемы" ў Velcom

  • 2.05.2014, 17:39

Ад абанентаў Velcom паступаюць скаргі на праблемы з налічэннем бясплатных хвілін, а таксама затрымкі пры паступленні сродкаў на рахунак.

«Ужо 2 траўня, а мне так і не налічылі бясплатныя 100 хвілін паводле тарыфнага плану», - распавёў адзін з абанентаў кампаніі ў Twitter. Аналагічныя праблемы апісваюць карыстальнікі форуму onliner.by.

«У мяне да гэтага часу вісіць рэшта хвілін/трафіку з мінулага месяца», - піша адзін з фарумчан. Акрамя таго, у некаторых абанентаў узніклі складанасці з дазвонам у службу падтрымкі.

Як распавёў прадстаўнік Velcom, у цяперашні час сапраўды назіраюцца некаторыя складанасці з адлюстраваннем трафіку, які прадастаўляецца абанентам, і здзейсненых плацяжоў. У кампаніі запэўнілі, што сітуацыя будзе выпраўленая ў самы бліжэйшы час, а таксама прынеслі прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці. У выпадку ўзнікнення пытанняў абанентам рэкамендуюць у індывідуальным парадку атрымаць кансультацыю па тэлефоне 411.

Апошнія навіны