СБУ ўстанавіла асобу аднаго з верхаводаў тэрарыстаў у Славянску
- 2.05.2014, 16:55
Устаноўленае рэальнае імя і прозвішча аднаго з ключавых удзельнікаў злачыннай дыверсійнай групы "Стралка" - "Абвера".
У рамках антытэрарыстычнай аперацыі СБУ контрвыведкай Службы бяспекі Украіны ўстаноўленае рэальнае імя і прозвішча аднаго з ключавых удзельнікаў злачыннай дыверсійнай групы "Стралка".
Пра гэта паведамляе Цензор.НЕТ.
Дыверсантам з пазыўным "Абвер" ("Адлер"), які фактычна з'яўляецца правай рукой "Стралка", з'яўляецца грамадзянін РФ - Здрылюк Сяргей Анатольевіч. Гэта асоба мае таксама пашпарт грамадзяніна Украіны.
Здрылюк С.А нарадзіўся 23 ліпеня 1972 у Вінніцкай вобласці, доўгі час пражываў у Крыме.
Менавіта на тэрыторыі АР Крым ён прайшоў спецыяльную падрыхтоўку і 12 красавіка 2014 г. у складзе групы "Стралка" прыбыў у Данецкую вобласць для ўдзелу ў маштабнай дыверсійнай аперацыі і тэрарызаванні мірнага насельніцтва.
Службай бяспекі ўстаноўлена, што "Абвер" разам з членамі выведвальна-дыверсійнай групы ў складзе больш за 30 чалавек пад камандаваннем Стралкова 13 красавіка 2014 года здзейснілі ўзброены напад на супрацоўнікаў СБУ, падчас якога загінуў адзін супрацоўнік СБУ і трое былі параненыя.
Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый у гарадах усходніх абласцей Украіны. Журналісты заходніх СМІ паведамлялі, што сярод баевікоў прысутнічаюць і беларусы.
У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку. 24 красавіка ўкраінская армія пачала вызваленне Славянска.
29 красавіка сепаратысты захапілі ключавыя адміністрацыйныя будынкі ў Луганску - самым ўсходнім абласным цэнтры Украіны. Штурм праходзіў з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі. Пад кантролем захопнікаў - абласная адміністрацыя, пракуратура, СБУ, МУС і тэлерадыецэнтр горада.