BE RU EN

Расея склікае Раду Бяспекі ААН

  • 2.05.2014, 16:54

Рада Бяспекі ААН склікаецца на экстраннае пасяджэнне ў сувязі з аперацыяй украінскіх сілавікоў у Славянску.

Пра гэта агенцтву РІА «Новости» паведаміў кіраўнік прэс-службы расейскага пастаяннага прадстаўніцтва пры сусветнай арганізацыі Аляксей Зайцаў. «Пасяджэнне плануецца склікаць раніцай», - удакладніў дыпламат.

Нагадаем, сёння раніцай украінская армія аднавіла аперацыю па вызваленні Славянска, захопленага раней расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі. Cілавікі атакавалі ўсе блокпосты па перыметры горада. Быў вызвалены тэлецэнтр. Пры гэтым выкарыстоўвалася падтрымка з паветра. Праз некалькі гадзін пасля пачатку аперацыі стала вядома, што два верталёта былі збітыя баевікамі. Адзін з пілотаў трапіў у палон. Журналісты паведамлялі пра трэці збіты верталёт, аднак гэтая інфармацыя не пацвердзілася.

Апошнія навіны