BE RU EN

Кіраўніцтва вайсковай выведкі ЗША падае ў адстаўку

  • 2.05.2014, 16:45

Кіраўнік выведупраўлення мінабароны ЗША Майкл Флін і яго намеснік Дэвід Шэд датэрмінова пакінуць свае пасады.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Пентагона, адмірал Джон Кірбі. Неафіцыйна дадзенае рашэнне звязана з «нязгодамі ўнутры кіраўніцтва арганізацыі», піша ваенны партал Defence24.pl (пераклад - charter97.org).

Ваеннае выведвальнае ўпраўленне (Defense Intelligence Agency) падпарадкоўваецца Пентагону і адказвае за ваенную выведку на карысць усіх родаў УС ЗША, збор і аналіз дадзеных на тэмы, звязаныя з узброенымі сіламі ва ўсім свеце, абароннай прамысловасцю і міжнароднай ваенна-палітычнай сітуацыяй.

Генерал Майк Флін (на фота) плануе сысці ў адстаўку за год да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў. Разам з ім сваю пасаду пакіне яго грамадзянскі намеснік Дэвід Шэд. Прычыны гэтага рашэння афіцыйна не называюцца.

На амерыканскую ваенную выведку ва ўсім свеце працуюць каля 16 тысяч чалавек.

Фота: DIA

Апошнія навіны