BE RU EN

У Гомелі рабочы спрабаваў скрасці 80 бутэлек гарэлкі

  • 2.05.2014, 16:31

1 траўня грузчык аднаго з гомельскіх заводаў узламаў ралет бара «На хвілінку» Гомельскага райпо на Цэнтральным рынку.

Ён хацеў скрасці 80 бутэлек гарэлкі і 12 бутэлек салодкай газаванай вады, піша odsgomel.org.

Супрацоўнікі аховы затрымалі злачынца на працягу некалькіх хвілін, паведамілі ва УУС Гомельскага аблвыканкама.

Супрацоўнікі Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь даставілі злодзея ў раённы аддзел міліцыі. Мужчына быў раней судзімы за рабаванне. Узбуджаная крымінальная справа па факце замаху на здзяйсненне крадзяжу.

Апошнія навіны