BE RU EN

Масква не бачыць сэнсу ў выкананні жэнеўскіх пагадненняў

  • 2.05.2014, 15:52

Расея заявіла пра спыненне кансультацый па жэнеўскіх дамоўленасцях.

Пра гэта паведаміў у каментары агенцтву "Інтэрфакс-Украіна" часовы павераны ў справах Расеі ва Украіне Андрэй Вараб'ёў у пятніцу.

"У сувязі з трагічнымі падзеямі гэтай ноччу і раніцай у Славянску, якія паставілі пад вельмі вялікае пытанне далейшую жыццяздольнасць жэнеўскіх дамоўленасцяў ад 17 красавіка бягучага года, амбасада не бачыць сэнсу ўдзелу сваіх прадстаўнікоў у кансультатыўных сустрэчах у МЗС Украіны", - адзначыў дыпламат.

Разам з тым, па словах Вараб'ёва, ён застаецца ў пастаянным кантакце з кіраўніком маніторынгавай місіі АБСЕ ў Кіеве Эртургулам Апаканам і прадстаўніком дзейнага старшыні АБСЕ ў Кіеве, амбасадарам Швейцарыі ва Украіне Крысціянам Шэненбергергерам.

Нагадаем, пасля жэнеўскай сустрэчы ў Кіеве на пастаяннай аснове праходзяць штодзённыя каардынацыйныя кансультацыі пры ўдзеле спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ ва Украіне і прадстаўнікоў краін-удзельніц жэнеўскай сустрэчы 17 красавіка 2014 - Еўразвяза, Расейскай Федэрацыі, ЗША і швейцарскага старшынства ў АБСЕ.

Апошнія навіны