BE RU EN

Украіна абвяргае забарону авіярэйсаў у Данецк і Харкаў

  • 2.05.2014, 15:29

Дзяржаўная авіяцыйная служба Украіны не ўводзіла ніякіх сур'ёзных абмежаванняў на пралёт паветраных судоў над тэрыторыяй Украіны.

Пра гэта паведаміў кіраўнік ведамства Дзяніс Антанюк, перадае "Інтэрфакс-Украіна".

Ён адзначыў, што па стане на пятніцу дзейнічае толькі абмежаванне на пралёт па пэўным маршруце паміж Данецкам і Расейскай Федэрацыяй.

Між тым расейскія СМІ сёння распаўсюдзілі інфармацыю, што ўкраінскія авіяцыйныя ўлады ў аднабаковым парадку забаранілі расейскім авіякампаніям здзяйсняць палёты ў аэрапорты Данецка і Харкава.

У сваіх паведамленнях СМІ спасылаюцца на Федэральнае агенцтва паветранага транспарту РФ.

"Для расейскіх авіякампаній, якія ажыццяўляюць рэйсы ў аэрапорты гэтых гарадоў, таксама закрытая паветраная прастора Украіны", - адзначае агенцтва.

Разам з тым авіяцыйныя ўлады Расейскай Федэрацыі паабяцалі не прымаць сіметрычных мер і не закрываць сваю паветраную прастору для ўкраінскіх кампаній.

Апошнія навіны