BE RU EN

Украіна забараніла расейскія авіярэйсы ў Данецк і Харкаў

  • 2.05.2014, 15:16

Украінскія авіяцыйныя ўлады забаранілі расейскім авіякампаніям выконваць палёты ў аэрапорты Данецка і Харкава.

Пра гэта паведамляе Федэральнае агенцтва паветранага транспарту РФ.

Для расейскіх авіякампаній, якія выконваюць рэйсы ў аэрапорты гэтых гарадоў, таксама закрытая паветраная прастора Украіны. Адпаведная тэлеграма была накіраваная дырэктарам Дэпартамента авіяцыйных перавозак і аэрапортаў украінскіх авіяўладаў Сяргеем Коршукам.

«У сітуацыі, якая склалася, авіяцыйныя ўлады Расейскай Федэрацыі не будуць прымаць сіметрычныя меры і закрываць сваю паветраную прастору для ўкраінскіх кампаній. Расейскі бок спадзяецца на разважлівасць тых, хто прыняў гэта цынічнае па сваёй сутнасці рашэнне, і заклікае ўкраінскія авіяўлады адмовіцца ад недружалюбных крокаў, якія вядуць да транспартнай блакады Данецка і Харкава».

Нагадаем, раней стала вядома пра адменк двух рэйсаў з Масквы ў Харкаў. Украінскія памежнікі таксама паведамлялі пра вялікую колькасць грамадзян Расеі, якія едуць ва Украіну для здзяйснення дыверсій або ўдзелу ў масавых беспарадках.

Апошнія навіны