BE RU EN

Вадзім Цітушка: Пуцін, пайшоў прэч з Украіны!

  • 2.05.2014, 13:26

Родапачынальнік «цітушак» патрабуе, каб расейскія дыверсанты пакінулі Украіну.

У сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» Вадзім Цітушка працягвае размяшчаць антырасейскія статусы і патрабуе, каб Пуцін са сваімі войскамі сышоў дадому.

Нагадаем, «цітушкі» - гэта зборны тэрмін, якім ва Украіне падчас падзей Еўрамайдана пазначалі маладых людзей спартыўнага целаскладу і ў спартыўных касцюмах, якія выступаюць у ролі правакатараў альбо «зачышчаюць» грамадзянскія акцыі. Само слова адбылося ад прозвішча спартсмена Вадзіма Цітушкі, які стаў правобразам тыповага «цітушкі»-правакатара.

Аднак у лютым Вадзіма Цітушку заўважылі на барыкадах у Белай Царкве на шляху на Кіеў. Там ён абараняў дэманстрантаў ад «цітушак». Цяпер жа стала вядома, што ён актыўна выступае супраць расейскіх акупантаў.

Апошнія навіны