BE RU EN

У Смаленску падрабляюць прадукцыю Барысаўскага завода агрэгатаў

  • 2.05.2014, 13:07

Прадукцыя са Смаленска пастаўляецца на рынак у фірмовай упакоўцы ААТ «Барысаўскі завод агрэгатаў».

У апошні час на рынку запасных частак Расейскай Федэрацыі і краін Саюза Незалежных Дзяржаў з'явілася прадукцыя, аналагічная прадукцыі адкрытага акцыянернага таварыства «Барысаўскі завод агрэгатаў», якая вырабляецца арганізацыяй ТАА «Завод аўтаагрэгатаў», піша ex-press.by.

Гэта прадпрыемства размешчана ў Расеі (214015, Расея, г. Смаленск, Краснафлотскі 4-ы зав., 4а). Самае цікавае, што прадукцыя са Смаленска пастаўляецца ў фірмовай упакоўцы ААТ «Барысаўскі завод агрэгатаў».

На сайце ААТ «БЗА» апублікаваны зварот да спажыўцоў, у якім паказваецца, што Барысаўскі завод агрэгатаў «не мае ніякіх кантрактных абавязацельстваў і якіх-небудзь іншых стасункаў з ТАА «Завод аўтаагрэгатаў».

Прадукцыя, якая вырабляецца ТАА «Завод аўтаагрэгатаў» (г. Смаленск) і выдаецца за прадукцыю ААТ «БЗА» (г. Барысаў), з'яўляецца кантрафактнай.

Апошнія навіны