BE RU EN

Партызаны з Харкава: Хутка сепаратыстаў не застанецца

  • 2.05.2014, 12:39

«Чорныя чалавечкі» абвясцілі вайну расейскім дыверсантам.

У сеціве з'явілася новае відэа, выкладзенае групай «партызанаў» з Харкава.

«Мы існуем. Больш за тое, мы актыўна дзейнічаем. З сённяшняга дня на Харкаўшчыне сталі знікаць сепаратысты. І яны будуць знікаць. Хутка яны знікнуць наогул. На кожнага «зялёнага чалавечка» знойдзецца цэлае падраздзяленне «чорных чалавечкаў», - кажа адзін з іх.

Відэа датаванае ўчорашнім днём.

Пра з'яўленне атрадаў «чорных чалавечкаў», якія паабяцалі абараніць Харкаўшчыну ад акупантаў, стала вядома некалькі дзён таму.

Апошнія навіны