BE RU EN

Пад Данецкам зніклі журналісты CBS і Sky News

  • 2.05.2014, 12:18

Адразу некалькі журналістаў зніклі сёння ў гарадах Данбаса.

Раніцай 2 траўня ў Славянску знік карэспандэнт амерыканскага выдання Buzzfeed Майк Джыгліо і перакладчык Алена Глазунова. Пра гэта ў сваім акаўнце ў «Твітэры» паведамляюць «Новости Донбасса».

Акрамя таго, па інфармацыі выдання, зніклі з сувязі здымачныя групы SkyNews і CBS у Канстанцінаўцы Данецкай вобласці.

Нагадаем, сёння раніцай украінская армія аднавіла аперацыю па вызваленні Славянска, захопленага раней расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі. Cілавікі атакавалі ўсе блокпосты па перыметры горада. Быў вызвалены тэлецэнтр. Пры гэтым выкарыстоўвалася верталётная падтрымка.

Апошнія навіны