BE RU EN

«Паліглот» Мясніковіч праверыў англійскую ў персанала «Чыжоўка-Арэны»

  • 2.05.2014, 12:01

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч 1 траўня наведаў «Чыжоўка-Арэну».

«Міхаіл Мясніковіч пратэставаў білетныя тэрміналы і нават праверыў веданне англійскай у абслуговага персаналу. Кіраўніку ўрада далажылі ў тым ліку пра гатоўнасць усіх спартыўных аб'ектаў у горадзе», - паведаміў у чацвер тэлеканал «Беларусь 1».

Нагадаем, англійская мова Мясніковіча стала аб'ектам для жартаў пасля таго, як 1 верасня 2012 года прэм'ер-міністр наведаў адкрыццё новай школы №42 у раёне Каменнай горкі.

Тады Мясніковіч не выпусціў выпадку папрактыкавацца ў англійскай з вучнямі малодшых класаў, аднак узровень мовы прэм'ер-міністра відавочна не дацягваў.

Апошнія навіны