BE RU EN

У Менску сутыкнуліся пяць машын (Відэа)

  • 2.05.2014, 11:37

Учора на праспекце Незалежнасці ў Менску сутыкнуліся пяць легкавых аўтамабіляў - «паравозік», як кажуць у такіх выпадках.

У Менскай ДАІ карэспандэнту onliner.by паведамілі, што ДТЗ здарылася з-за невыканання дыстанцыі.

Аварыя адбылася на скрыжаванні з вул. Талбухіна. Сутыкнуліся Peugeot 406, Volkswagen Passat, Citroen Berlingo, Seat Alhambra і Chevrolet Orlando. Карыстальнік форуму archangelby размясціў запіс з відэарэгістратара.

- У ДТЗ ніхто не пацярпеў, - паведамілі ў прэс-службе ДАІ горада. - За рулём Peugeot знаходзіўся мужчына. З-за невыканання ім дыстанцыі адбылося сутыкненне з Volkswagen, які ехаў наперадзе. Апошняя машына прасунулася і сутыкнулася з Citroen і гэтак далей, адбылася ланцуговая рэакцыя.

Апошнія навіны