BE RU EN

Тэрарысты рыхтуюць правакацыю з гібеллю людзей у Славянску

  • 2.05.2014, 10:20

Мэта правакацыі - імітаваць нібыта «зверствы» ўкраінскіх сілавікоў.

Пра гэта на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» паведаміў кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый у гарадах усходніх абласцей Украіны. Журналісты заходніх СМІ паведамлялі, што сярод баевікоў прысутнічаюць і беларусы.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку. 24 красавіка ўкраінская армія пачала вызваленне Славянска.

29 красавіка сепаратысты захапілі ключавыя адміністрацыйныя будынкі ў Луганску - самым ўсходнім абласным цэнтры Украіны. Штурм праходзіў з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі. Пад кантролем захопнікаў - абласная адміністрацыя, пракуратура, СБУ, МУС і тэлерадыецэнтр горада.

Апошнія навіны