BE RU EN

У Луганску вызваленае памяшканне аблпракуратуры

  • 2.05.2014, 10:08

Памяшканне Луганскай абласной пракуратуры раніцай 2 траўня вызвалена ад сепаратыстаў.

Пра гэта УНН паведаміла прэс-сакратар пракуратуры Луганскай вобласці Марына Брагіна.

Яна адзначыла, што памяшканне было вызвалена, дзякуючы перамовам паміж прадстаўнікамі ўлады і людзьмі, якія захапілі будынак.

Зараз у памяшканні праводзіцца агляд, працуе следчая аператыўная група.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый у гарадах усходніх абласцей Украіны. Журналісты заходніх СМІ паведамлялі, што сярод баевікоў прысутнічаюць і беларусы.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку. 24 красавіка ўкраінская армія пачала вызваленне Славянска.

29 красавіка сепаратысты захапілі ключавыя адміністрацыйныя будынкі ў Луганску - самым ўсходнім абласным цэнтры Украіны. Штурм праходзіў з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі. Пад кантролем захопнікаў - абласная адміністрацыя, пракуратура, СБУ, МУС і тэлерадыецэнтр горада.

Апошнія навіны