BE RU EN

Падрыхтоўка да вызвалення Славянска (Відэа)

  • 2.05.2014, 9:35

У інтэрнэце з'явілася відэа падрыхтоўкі другога этапа антытэрарыстычнай аперацыі ў Данбасе.

Яно выкладзена на сэрвісе YouTube.

Карыстальнік апублікаваў відэа падрыхтоўкі ўкраінскімі сілавікамі антытэрарыстычнай аперацыі ў Славянску Данецкай вобласці. Відэа датаванае 1 траўня.

На ім паказана, як вайскоўцы на баявых машынах дэсанту і баявых машынах пяхоты перасоўваюцца да ўскраін захопленага тэрарыстамі горада.

Нагадаем, сёння раніцай украінская армія аднавіла аперацыю па вызваленні Славянска, захопленага раней расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі. Cілавікі атакавалі ўсе блокпосты па перыметры горада. Быў вызвалены тэлецэнтр. Пры гэтым выкарыстоўвалася верталётная падтрымка.

Апошнія навіны