BE RU EN

Памежнікі ў Полацку канфіскавалі 450 тысяч пачкаў цыгарэт

  • 2.05.2014, 9:29

У Полацку затрымалі партыю цыгарэт коштам больш за 2 мільярда рублёў.

Пра гэта паведаміў памочнік начальніка Полацкага памежнага атрада па працы са СМІ Дзяніс Глябко, перадае БелТА.

Полацкія памежнікі сумесна з супрацоўнікамі Віцебскай мытні, АБЭЗ Полацкага АУСТ і Полацкага РАУС спынілі спробу правозу найбуйнейшай у гэтым годзе партыі цыгарэт на станцыі Полацк. У грузавым чыгуначным вагоне, які рухаўся транзітам праз Беларусь з Расеі ў Латвію, было выяўлена каля 450 тысяч пачкаў цыгарэт, кошт якіх, па папярэдніх дадзеных, ацэньваецца ў суму звыш 2 мільярдаў рублёў. Пры гэтым у таварасуправаджальных дакументах у вагоне значылася тара для вытворчасці пластыкавых бутэлек.

Нелегальная партыя тытунёвай прадукцыі затрыманая, устанаўліваецца яе дакладны аб'ём і кошт. Вядзецца разбіральніцтва.

Апошнія навіны