BE RU EN

Актывістаў БРСМ адправілі на будоўлю АЭС

  • 2.05.2014, 8:20

Урачыстыя мерапрыемствы прайшлі на «плошчы дзяржаўнага сцяга».

Актывісты БРСМ з усёй Беларусі 1 траўня ў Менску далі старт працоўнаму семестру. Падчас мерапрыемства актывістам раздалі пуцёўкі ў будаўнічыя атрады, перадае тэлеканал «Белсат».

Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат

Студэнты атрымаюць для працы ўлетку каля 45 тыс. працоўных месцаў, адзначыў на ўрачыстым мерапрыемстве намеснік міністра адукацыі Віктар Якжык. Паводле яго слоў, моладзь з траўня да кастрычніка будзе працаваць у будаўнічых, педагагічных, сельскагаспадарчых, сэрвісных, экалагічных і добраахвотных атрадах. Лепшы з студатрадаў атрымае пераходны штандар, традыцыю перадачы якога зноў адновяць з часоў Савецкага Саюза.

Студатрадаўцаў будуць працаваць і на будаўніцтва беларускай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы. Гэтай будоўлі прысвоілі статус «Усебеларускай маладзёжнай будоўлі».

«Для працы на гэтым аб'екце ўжо набралі больш за 90% удзельнікаў студатрадаў. Ім давялося вытрымаць конкурс, даказаць, што яны лепшыя», - адзначыў Віктар Якжык.

Апошнія навіны