BE RU EN

Чвэртка насельніцтва Босніі засталася без вады

  • 19.05.2014, 21:21

Блізу чвэрці чатырохмільённага насельніцтва Босніі і Герцагавіны пакутуюць ад нястачы чыстай вады.

Гэта адбываецца праз наймацнейшую паводку ў найноўшай гісторыі краіны, паведамляе кіраўнік баснійскага МЗС. Златка Лагумджыя назваў наступствы паводкі жахлівымі і параўнаў іх з вайной у Босніі ў 1992-95 гадах, паведамляе BBC.

Паводле апошніх звестак, у выніку стыхіі, якая абрынулася на Сербію і Боснію, загінулі як мінімум 35 чалавек. Мяркуецца, што ахвяр можа быць значна больш.

Са слоў кіраўніка МЗС, больш за 100 тысяч жылых дамоў апынуліся разбуранымі, моцна пацярпела дарожная інфраструктура краіны.

Акрамя таго, у выніку праліўных дажджоў адбыліся апоўзні, некаторыя з якіх сышлі на мінныя палі, усталяваныя ў часы грамадзянскай вайны 1990-х гадоў.

Фота: AP Photo/Bosnia Army

Апошнія навіны