BE RU EN

Шведскага праваабаронцу затрымалі на «Чыжоўка-Арэне»

  • 19.05.2014, 21:17

Сёння на «Чыжоўка-Арэне» быў затрыманы кіраўнік арганізацыі Civil Right Defenders Робэрт Хорд.

Пра гэта паведамляе на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» праваабаронца Таццяна Равяка.

Пры сабе ў торбе Робэрт Хорд меў швэдар з выявай палітвязня Алеся Бяляцкага, які знайшлі пры даглядзе. У выніку праваабаронцу выпусцілі, а вось адзенне не аддалі, піша «Наша Нiва».

Алесь Бяляцкі ў 2011 годзе асуджаны на 4,5 года, нібыта за нявыплату падаткаў. Напраўду гэтыя грошы ішлі на праваабарончую дзейнасць.

Сёння на «Чыжоўцы» адбудзецца гульня Італія-Швецыя.

Апошнія навіны