BE RU EN

Украінскія вайскоўцы адбілі атаку сепаратыстаў на памежным пераходзе пад Данецкам

  • 19.05.2014, 19:35

У выніку страляніны каля беларускага памежнага пункта Успенка Данецкай вобласці быў забіты адзін баявік.

Яшчэ адзін нападнік узяты ў палон, сямёра параненыя. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінабароны Украіны.

"Вайскоўцы Узброеных сіл Украіны, якіх было значна менш, чым нападнікаў, прынялі бой і далі агрэсарам адэкватны адпор. Пасля распачынання агню ў адказ тэрарысты хутка ўцяклі. Такім чынам, пад 12 гадзін бой скончыўся", - паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Украіны.

У выніку ўзброенага супрацьстаяння сярод украінскіх вайскоўцаў пацярпелых няма, адзначаецца ў паведамленні.

"Страты апанентаў - забіты адзін з баевікоў, сем параненыя, адзін узяты ў палон, знішчана некалькі аўтамабіляў тэрарыстаў", - паведамляе прэс-служба.

Апошнія навіны