BE RU EN

Мік Джагер стаў прадзедам

  • 19.05.2014, 19:12

Унучка сямідзесяцігадовага саліста Rolling Stones Асізі Джагер нарадзіла дачку.

Імя малой пакуль не паведамляецца. Для 21-гадовай Асізі Джагер і яе бойфрэнда, шэф-кухара Алекса Кея, гэта першае дзіця. Пра тое, што яна чакае першынца, стала вядома яшчэ мінулай восенню. Тады маладая мама прызнавалася ў інтэрв'ю амерыканскаму часопісу, што ў яе сям'і ўсе рана становяцца мамамі. Напрыклад, яе маме Джэйд было ўсяго 20, калі яна нарадзіла Асізі, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Як адрэагаваў сам Джагер на радасную навіну, пакуль невядома.

Раней Асізі прызнавалася ў інтэрв'ю, што наўрад ці яе дзеду спадабаецца, калі яго будуць называць прадзедам. «Сама я ніколі не выкарыстоўваю зварот «дзядуля». Я прывыкла клікаць яго Мікам», - распавяла дзяўчына, адзначыўшы, што ідэя старэння таксама не прыцягвае Джагера. Пры гэтым Асізі выказала надзею, што музыку ўсё ж такі прыйдзецца па густу яго новая сямейная роля.

Маці Асізі з'яўляецца Джэйд Джагер, дачка фронтмэна «ролінгаў» ад шлюбу з Бьянкай Джагер. Зараз Джэйд 42 гады і яна таксама чакае дзіця. У хуткім часе павінна нарадзіць хлопчыка.

У самога Міка Джагера сямёра дзяцей.

Апошнія навіны