BE RU EN

Узброеныя кулямётамі баевікі сарвалі мірны марш у Марыупалі

  • 19.05.2014, 18:50

Шматтысячны «Марш міру» быў адменены праз пагрозы сепаратыстаў.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» паведаміла дырэктар у сувязях з грамадскасцю групы ўкраінскага алігарха Рыната Ахметава СКМ Наталля Емчанка.

«Сёння ў Марыупалі а 17:00 павінен быў прайсці шматтысячны «Марш міру». Без палітычных лозунгаў і сцягоў, - напісала яна. - Я ведаю, што шматтысячны, паколькі толькі нашы металургічныя камбінаты паведамлялі пра тое, што амаль 30 000 нашых супрацоўнікаў планавалі выйсці на яго. А Марыупаль - гэта не толькі нашы заводы».

Са слоў Емчанкі, «Марш міру» быў адменены з меркаванняў бяспекі.

«Раніцай на вуліцах горада з'явіліся ўзброеныя людзі, якія называлі сябе членамі так званай «ДНР». Узброеныя аўтаматамі. І кулямётамі. Узброеныя па сутнасці супраць мірных жыхароў горада. Калі гэта так - гэтым людзям не патрэбен Данбас, тым больш шчаслівы Данбас», - напісала Емчанка.

Апошнія навіны