BE RU EN

Захоплена пракуратура Краматорска

  • 19.05.2014, 18:14

Сепаратысты ўсталёўваюць кантроль над ключавымі будынкамі ў гарадах Данбаса.

У Краматорску Данецкай вобласці сепаратысты захапілі гарадскую пракуратуру. Пра гэта паведамляе прэс-служба Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.

«У Краматорску 19 траўня захопленая пракуратура», - гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго ў ДанАДА паведамілі, што сепаратысты працягваюць ўсталёўваць кантроль у рэгіёне. У асобных гарадах, у прыватнасці ўкраінскае кіраўніцтва Селідоўскага гарсавета падало ў адстаўку.

18 траўня ў Краматорску ішлі баі паміж Нацыянальнай гвардыяй і баевікамі. У горадзе былі чутны выбухі і стральба, ўключылася сірэна. Два снарады трапілі ў цэх Краматорскага завода цяжкага станкабудавання, пасля чаго ён загарэўся.

Апошнія навіны