BE RU EN

Гендырэктарам «Крыніцы» прызначаны Аляксандр Кіжук

  • 19.05.2014, 18:05

На ААТ «Крыніца» змяніўся генеральны дырэктар.

Замест Рыгора Пяткевіча піваварны завод узначальвае Аляксандр Кіжук. Да гэтага ён займаў пасаду дырэктара ААТ «Лідахарчканцэнтраты», паведамляе БелаПАН.

На нарадзе ў пытаннях развіцця піваварнай галіны 10 красавіка Лукашэнка адмовіў прэм'ер-міністру Міхаілу Мясніковічу ў выдачы крэдыту «Крыніцы» ў сувязі з яе складаным эканамічным становішчам. Пасля нарады гендырэктар прадпрыемства Рыгор Пяткевіч быў звольнены.

«Якая ў «Крыніцы» загружанасць магутнасцяў? 55%. Дык якія яму грошы даваць? У яго 45% свабодных магутнасцяў! Хай вырабляе піва і прадае! - сказаў тады Лукашэнка. - Такія грошы ўвалілі ў вытворчасць, палова загружаная, і дайце яму грошы на тое, каб крэдыты сплаціць! Ён тады 30% магутнасцяў зойме, а не 55%, і мы яго будзем на плячах везці!»

«Які заробак у дырэктара з прэміямі, надбаўкамі і іншым? 17 млн? Значыць, павінен быць 1,7 млн! - сказаў Лукашэнка. - У нас віцэ-прэм'ер атрымлівае такі заробак! А прэм'ер прыйшоў у прэзідэнта грошы прасіць, ён не палічыў, колькі ў іх там лайдакі атрымліваюць! Навошта яму працаваць? Ён 17 млн атрымлівае заробку, якая праца? Такі і заробак! А піва п'е бясплатна, есць бясплатна, на аўтамабілі бясплатна ездзіць. Што, не так? Дадайце яшчэ 20 млн - вось ягоны даход! А дзе аддача?»

«Ніякіх ільгот у гэтай сферы не будзе, ніякіх адтэрміновак, ніякіх адсоткаў! - заявіў беларускі правадыр. - У іх куча праблем, якія трэба развязваць і якія павінны быць развязаныя, і праблемы арганізацыйныя - суб'ектыўнага характару. А цяпер, калі поўнае гультайства і бардак, вы што, ім яшчэ хочаце льготы і грошы даць?!»

Піўзавод «Крыніца» створаны ў Менску ў 1975 годзе, у 1992-м пераўтвораны ў арэнднае прадпрыемства, у 2001-м - ААТ. Акрамя піва вырабляе квас і безалкагольныя напоі.

Апошнія навіны