BE RU EN

Жыхара Баранавічаў асудзілі на 1,5 гадоў за голы зад

  • 19.05.2014, 15:18

Інцыдэнт адбыўся ў більярдным клубе ноччу 15 сакавіка, дзе 21-гадовы жыхар Баранавічаў адпачываў разам з сябрамі і знаёмымі.

- Па словах абвінавачанага, паміж ім і знаёмай адбылася спрэчка з нагоды таго, ці можа дзяўчына сустракацца з некалькімі мужчынамі адначасова. Падчас канфлікту гараджанін абразіў знаёмую, а потым павярнуўся і дэманстратыўна агаліў ягадзіцы, - распавяла мясцоваму выданню «Интекс-пресс» пра абставіны здарэння памочнік Баранавіцкага міжраённага пракурора Святлана Пасемка.

Учынак маладога чалавека быў расцэнены праваахоўнікамі як хуліганства.

Падчас судовага пасяджэння жыхар Баранавічаў патлумачыў свае паводзіны тым, што быў п'яны, а таксама адзначыў, што раскайваецца ў зробленым.

Улічваючы, што абвінавачаны раней ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы прысудзіў яго да 1,5 гадоў пазбаўлення волі. Разам з тым суд палічыў магчымым выпраўленне гараджаніна без ізаляцыі ад грамадства і прызначыў яму адтэрміноўку выканання пакарання тэрмінам на год і 6 месяцаў.

Апошнія навіны